Белорусский портал в Казахстане

Рэтраспектыўны паказ фільма "Дзікае паляванне караля Стаха" рэжысёра Валерыя Рубінчыка прайшоў у Рызе



Кінасеанс быў арганізаваны латвійскім інтэрнэт-выданнем Obskura і прайшоў у культурна-забаўляльным цэнтры, паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Паказ карціны суправаджаўся ўступнай лекцыяй і выклікаў вялікую цікавасць латвійскай публікі, частка якой была вымушана з-за адсутнасці месцаў у зале глядзець карціну седзячы ў праходах або стоячы.

Як удакладнілі на кінастудыі, стужку паказвалі з латышскімі субтытрамі, што садзейнічала збліжэнню беларускай, рускай і латышскай культур.

Інтэрнэт-выданне Obskura прысвечана кінематографу краін Усходняй Еўропы. Рэсурс функцыянуе на англійскай, рускай і іспанскай мовах. Сіламі супрацоўнікаў Obskura арганізоўваюцца паказы фільмаў, якія папулярызуюць кінамастацтва былых савецкіх краін.

2 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/122/23116
Текущая дата: 19.05.2024