Белорусский портал в Казахстане

Сталіцай "Еўрабачання-2014" стане Капенгаген



Конкурс папулярнай еўрапейскай музыкі "Еўрабачанне" ў 2014 годзе пройдзе ў сталіцы Даніі Капенгагене, паведамляе прэс-служба Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU), які арганізуе конкурс.

За права прымаць удзельнікаў "Еўрабачання" спаборнічалі тры дацкія гарады, аднак ні аб адным з іх да моманту прыняцця канчатковага рашэння не паведамлялася.

Сёння арганізатары конкурсу аб`явілі, што "Еўрабачанне-2014" адбудзецца ў Капенгагене на сцэне B&W Hallerne на Refshaleoen пад лозунгам "Далучайцеся да нас" (Join Us). Фінал конкурсу пройдзе 10 мая 2014 года, паўфіналы - 6 і 8 мая.

Паводле слоў арганізатараў "Еўрабачання", у дацкай сталіцы знаходзіцца мноства культурных аб`ектаў, якія могуць быць цікавыя для гасцей горада. Таксама Капенгаген мае добрую інфраструктуру і мноства атэляў.

Сталіца Даніі прымала ўжо "Еўрабачанне" ў 1964 і 2001 гадах. У 2014 годзе конкурс папулярнай песні адбудзецца ў Даніі дзякуючы перамозе дацкай спявачкі Эмілі дэ Форэст на "Еўрабачанні-2013".

2 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/122/23120
Текущая дата: 20.05.2024