Белорусский портал в Казахстане

Беларускі фільм «Драўляны народ» удастоены Гран-пры кінафестывалю ў Францыі



Дакументальны фільм «Драўляны народ» рэжысёра Віктара Аслюка ўдастоены Гран-пры IX Міжнароднага кінафестывалю мастацкіх рамёстваў у французскім горадзе Манпелье.

У карціне за 26 мінут расказваецца пра адзінокага старога — разьбяра па дрэве Мікалая Васільевіча Тарасюка. Мікалай адзіны жыхар пустой вёскі на ўскраіне лесу. Спрабуючы вярнуць жыццё ў родную вёску, ён выразае чалавечыя фігуркі з дрэва і ўжо стварыў вакол сябе цэлае грамадства. Аўтар і яго творы жывуць яркім, насычаным, але выдуманым жыццём.

Гран-пры IX Міжнароднага кінафестывалю мастацкіх рамёстваў у Манпелье — пятая галоўная ўзнагарода міжнародных кінафорумаў за фільм аб народным майстры. Усяго карціна ўдзельнічала ў больш чым дзесяці фестывалях у Беларусі, Расіі, Францыі, Італіі, Германіі, Канадзе.

Звязда, 18 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/122/25478
Текущая дата: 16.11.2024