Белорусский портал в Казахстане

Папа Францішак заклікае касьцёл не ігнараваць інтэрнэт



Папа заклікаў не закрываць вочы на лічбавую рэчаіснасьць і браць прыклад зь першых хрысьціянскіх супольнасьцяў, якія ў часы язычніцтва грэцкай культуры дзейнічалі паводле закліку сьвятога Паўла: «Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся»

У абвяшчэньні Эвангельля важная непасрэдная сустрэча зь людзьмі, але прысутнасьць касьцёла ў інтэрнэце таксама зьяўляецца неад’емнай, заявіў папа рымскі Францішак 7 сьнежня ў Ватыкане падчас пленарнага паседжаньня Папскай рады па сьвецкіх справах, прысьвечанага эвангелізацыі ў лічбавую эпоху.

Пантыфік падкрэсьліў, што інтэрнэт зьяўляецца распаўсюджанай і складанай зьявай, якая пастаянна эвалюцыянуе і ставіць пытаньні па ўзаемаадносінах паміж верай і культурай.

Папа заклікаў не закрываць вочы на лічбавую рэчаіснасьць і браць прыклад зь першых хрысьціянскіх супольнасьцяў, якія ў часы язычніцтва грэцкай культуры дзейнічалі паводле закліку сьвятога Паўла: «Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся», паведамляе Ватыканскае радыё.

Радыё Свабода, 7 сьнежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/123/24321
Текущая дата: 16.11.2024