Прэм`ера адбудзецца ў азербайджанскай сталіцы 24 студзеня, паведаміў генеральны прадзюсар і дырэктар кінакампаніі New Wave Production Аляксандр Левянчук.
Беларускі ігравы поўнаметражны фільм "Бабу" вытворчасці кінакампаніі New Wave Production і Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" пакажуць у Баку.
Карціна расказвае аб тым, як свету вялікіх грошай і вялікіх інтарэсаў супрацьстаіць свет звычайных людзей, не зважаючы на нацыянальныя і рэлігійныя адрозненні.
У буйнога азербайджанскага бізнесмена, які знаходзіцца з дзелавым візітам у Маскве, выкрадаюць сямігадовую дачку Лэйлу. Дзяўчынку вязуць праз усю Беларусь да заходняй граніцы, каб затым пераправіць у Еўропу. Але выпадковая аварыя змяняе ход наладжанай аперацыі, і дзіцяці ўдаецца ўцячы ад праследавацеляў. Перапалоханую дзяўчынку знаходзіць адзінокая вясковая жанчына Паліна, жыццё якой напаўняецца новым сэнсам са з`яўленнем Лэйлы. Нягледзячы на тое што яны гавораць на розных мовах, пажылая жанчына і дзяўчынка ўсё ж знаходзяць спосаб зносін і разам процістаяць зладзеям...
Стужку здымалі ў Беларусі і Азербайджане. У фільме задзейнічаны акцёры Тамара Міронава, Аляксандр Кашпераў, Андрэй Душачкін, Ігар Дзянісаў, Міхаіл Камінскі, Ільгар Гасанаў, Камран Агабалаеў, Нігар Ахмадава.
У Баку фільм будуць дэманстраваць на працягу тыдня, затым плануюцца паказы ў кінатэатрах па ўсім Азербайджане. "Гэты фільм незвычайны, аўтэнтычны. Стужка павінна зрабіць уражанне на людзей. Дарэчы, у Інтэрнэце вы яго не знойдзеце - ёсць дагавор з нямецкай кампаніяй, якая адсочвае нашы правы ў сетцы", - сказаў Аляксандр Левянчук.
Мінскаму гледачу карціна была прадстаўлена мінулай восенню. У лютым 2014-га фільм стартуе ў беларускім пракаце. Першыя паказы пройдуць у кінатэатры "Камсамолец". "Спачатку пакажам фільм у Мінску, затым плануем яго пракат у абласных цэнтрах", - дадаў Аляксандр Левянчук.
Папярэднія дамоўленасці на паказ фільма таксама дасягнуты з Масквой і Казахстанам.
13 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/123/24646
Текущая дата: 16.11.2024