Белорусский портал в Казахстане

24 чэрвеня ў рамках рабочага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Расійскую Федэрацыю адбылася сустрэча кіраўніка дзяржавы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Патрыяршым і Сінадальным духоўна-адміністрацыйным цэнтры Рускай праваслаўнай царквы (Краснадарскі край) бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое будзе шырока адзначацца ў Беларусі, Расіі і Украіне. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі была падрыхтоўка да ўрачыстасцей, якія адбудуцца ў канцы ліпеня ў Мінску.

24 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/125/21925
Текущая дата: 18.05.2024