Амерыканскае выданне "Flavorwire" ўключыла Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў рэйтынг фантастычных архітэктурных работ, паведамляецца на сайце "Flavorwire".
Каб палюбавацца футурыстычнай архітэктурай, не трэба ляцець да зорак. На нашай планеце мноства незвычайных твораў, якія вельмі натуральна выглядалі б у фантастычных фільмах, адзначае выданне.
У рэйтынгу "Flavorwire", у які ўключаны 20 архітэктурных работ, Нацыянальная бібліятэка Беларусі займае 11-е месца. Апісваючы будынак бібліятэкі, выданне адзначае, што тут ёсць уласная аглядная пляцоўка, а ў яе чытальных залах могуць размясціцца 2000 чалавек.
У рэйтынг "Flavorwire" таксама ўвайшлі брытанскі павільён для Сусветнай выстаўкі 2010 года ў Шанхаі, курсанцкая капліца акадэміі ВПС ЗША з 17-ю вострымі шпілямі, брусельскі Атоміум, мастацкі музей Мілуокі, іспанскі будынак Аўдыторыа-дэ-Тэнерыфе, футурыстычны музей дызайну ў ізраільскім Халоне, французскі тэматычны парк Футураскоп, пекінскі комплекс Galaxy Soho, канструкцыя галоўнага бахайскага храма Індыі, кафедральны сабор горада Бразіліа, міжнародны аэрапорт Лос-Анджэлеса, дамы-НЛА Саньчжы на Тайвані, мастацкі музей у аўстрыйскім горадзе Грац, а таксама атэль New Beijing Poly Plaza.
16 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/126/22787
Текущая дата: 16.11.2024