Белорусский портал в Казахстане

У Познані праходзіць другі Фестываль беларускай культуры



Фестываль беларускай культуры, які другі раз праходзіць пад эгідай навуковага таварыства Усходняга інстытута (Польшча), адкрыўся 3 чэрвеня ў Познані.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт інстытута.

Арганізатары ставяць перад сабой задачу пазнаёміць гасцей мерапрыемства з культурай і бытам Беларусі, паведаміць пра палітычную сітуацыю ў краіне, абмеркаванне якой "будзе важнай часткай фестывалю". "Мы хочам зірнуць на Беларусь не толькі з пункту гледжання прэзідэнта Лукашэнкі і яго рэжыму, але і звярнуць увагу на іншыя цікавыя і часта невядомыя бакі Беларусі", — кажуць арганізатары фестывалю.

У першы дзень культурнага форуму госці змогуць паглядзець мастацкую карціну "Жыве Беларусь!" польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча.

Выстава работ беларускага мастака Марка Максімовіча адкрыецца 4 чэрвеня, а 5 чэрвеня пройдзе дыскусія аб гісторыі, цяперашнім дні і будучыні краіны "Куды ты ідзеш, Белая Русь?".

Канферэнцыя "Беларусь: перспектывы і рызыкі", а таксама сустрэча з падарожнікам Морысам Фракавякам "Беларусь вачыма паляка" адбудзецца 6 чэрвеня. Фестываль завершыцца вечарам таго ж дня канцэртам сучаснай беларускай музыкі.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/129/21462
Текущая дата: 16.11.2024