Белорусский портал в Казахстане

Дні беларускай культуры праходзяць у Харкаве



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дні беларускай культуры ў Харкаве праходзяць 23-24 красавіка пры падтрымцы пасольства Беларусі ва Украіне.

У Харкаўскім акадэмічным тэатры оперы і балета 23 красавіка прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дзён беларускай культуры. У час цырымоніі адбылося выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі. Беларускі дыпламат прадставіў удзельнікам мерапрыемства інфармацыю аб дынаміцы і перспектывах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай у розных сферах. Асаблівая ўвага была ўдзелена значнасці развіцця ўзаемадзеяння ў галіне культуры.

У гэты ж дзень адбыўся канцэрт беларускіх народных калектываў "Жывiца" (Мазыр), ARTGAIM-KVINTET (Гомельскі раён), адкрылася выстаўка вырабаў беларускіх народных майстроў і ўзораў дзіцячай творчасці.

24 красавіка праграма Дзён беларускай культуры прадоўжыцца паказам дакументальнага і мастацкага кіно.

Валянцін Вялічка правёў сустрэчы са старшынёй Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаілам Добкіным і кіраўніком горада Генадзем Кернесам, на якіх абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння з гэтым рэгіёнам.

24 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/131/20803
Текущая дата: 16.11.2024