Аб гэтым паведамілі ў абласным тэатры лялек.
Свой удзел у свяце пацвердзілі 12 тэтраў лялек з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Гледачы змогуць убачыць іх пастаноўкі на дзвюх сцэнічных пляцоўках - малой сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра і Тэатра лялек.
У праграме дзевяць спектакляў для дзяцей і сямейнага прагляду і тры - для моладзі і дарослых. У тым ліку сярод апошніх пастаноўка галоўнага рэжысёра Гродзенскага тэтра лялек Алега Жугжды "Лясная песня", якую прадставіць Закарпацкі акадэмічны тэатр лялек "Баўка" (Украіна). Таксама для дарослых Брэсцкі тэатр лялек, які прадстаўляў Беларусь на Сусветным фестывалі тэатраў лялек у Францыі, прапануе спектакль "Месяц Сальеры" ў пастаноўцы лаўрэата расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" Руслана Кудашова.
Дзеці змогуць убачыць класічныя спектаклі: "Золушку" Гродзенскага тэатра лялек і Тэатра лялек і акцёра з Ломжы, "Невядомыя прыгоды Аладзіна" Тэатра лялек "Гулівер" з Варшавы. Таксама шырока будуць прадстаўлены эксперыментальныя і сінтэтычныя пастаноўкі, якія спалучаюць мастацтва тэтра лялек, харэаграфію і пантаміму, тэатр ценяў і туаматроп ("Мікракосмас. Кампазіцыя". Беластоцкага тэатра лялек, "Залатая яблынька, вінны калодзеж" Вільнюскага тэатра "Lele").
Юныя гледачы азнаёмяцца са спектаклем "Чароўны пэндзаль" Магілёўскага тэатра лялек - пераможцам ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі 2012 года ў намінацыі "Лепшы спектакль для дзяцей".
Журы вызначыць пераможцаў у сямі намінацыях. Будуць прысуджаны Гран-пры за лепшы спектакль, адзначаны лепшая работа рэжысёра, мастака-пастаноўшчыка, лепшы акцёрскі ансамбль, лепшая мужчынская і жаночая ролі, музычнае афармленне спектакля.
Пасля кожнага спектакля будзе арганізавана грамадскае абмеркаванне з удзелам крытыкаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы і інш.
Фестываль тэатраў лялек у Гродне, горадзе з найстарэйшымі ў Беларусі тэатральнымі традыцыямі, плануецца зрабіць штогадовым.
7 мая 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/131/20986
Текущая дата: 16.11.2024