Інфармацыя пра падрыхтоўку да Шостага з’езду беларусаў свету будзе змяшчацца на сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” zbsb.org.
З’езды беларусаў свету - значная падзея для беларусаў метраполіі і замежжа, яны закліканыя спрыяць яднанню нацыі, умацаванню сувязяў паміж беларусамі з розных краінаў, а таксама дапамагаць у вырашэнні агульных праблемаў.
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ладзіць з’езды беларусаў свету раз на чатыры гады пачынаючы з 1993 года. Тады, на Першым з’ездзе, сабралася больш за тысячу чалавек - дэлегатаў з беларускіх асяродкаў замежжа і Беларусі. У першы раз Беларусь з набыццём незалежнасці так знакава на дзяржаўным і грамадскім узроўнях вітала сваю дыяспару. Сёлета - 20 гадоў той значнай падзеі, і гэта выдатная падстава, каб ацаніць здабыткі і страты апошніх гадоў, прааналізаваць гісторыю і сучаснасць беларускага замежжа, асэнсаваць гэты феномен. Мяркуецца, што сёлетняя сустрэча збярэ больш за 300 дэлегатаў з 20-ці краін свету.
Паводле рашэння Малой Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, Шосты з’езд беларусаў свету мае адбыцца 23-24 ліпеня ў Мінску на тэму “Беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі: выклікі і магчымасці”.
Абраная тэма з’езду абумоўлена аб’ектыўнымі працэсамі, якія адбываюцца ў сучасным свеце, калі назіраецца ўзмацненне працэсаў глабалізацыі, калі ўзаемазалежнасць і ўзаемныя ўплывы розных культур нараджаюць новы выгляд свету, новы светапогляд ягоных жыхароў і новыя магчымасці. У гэты час, калі міграцыйныя працэсы робяцца ўсё больш актыўнымі, значна павялічваецца значэнне нацыянальных дыяспараў.
У той жа час, у новых умовах беларускія дыяспары сутыкаюцца і з праблемамі размывання нацыянальнай ідэнтычнасці, касмапалітызму значнай часткі новых эмігрантаў, змяншэння цікавасці да нацыянальнай дзейнасці сярод моладзі, а таксама з пытаннем адэкватнага вызначэння далёкасяжных мэтаў існавання беларускіх арганізацыяў.
Гэтыя і іншыя праблемы, таксама як і новыя формы актыўнасці асяродкаў, іх сувязяў з метраполіяй вартыя адмысловага асэнсавання і абмеркавання на грамадскім і дзяржаўных узроўнях.
У межах з’езду прадугледжана праца трох секцый:
1. Магчымасці ўнутраных сіл Беларусі і дыяспары па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці.
2. “Новая” і “старая” іміграцыі: супраца на карысць нацыянальнага развіцця.
3. Культурная спадчына беларускага замежжа.
На згаданым пасяджэнні Малой Рады 21 лютага абраны Арганізацыйны камітэт па правядзенні з’езда і працоўная група па яго падрыхтоўцы.
Сустаршынямі арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы з’езду абраныя:
Радзім Гарэцкі (Беларусь),
Алена Макоўская (Беларусь),
Хведар Нюнька (Літва),
Алег Рудакоў (Расія),
Ніна Шыдлоўская (Беларусь).
Створана Рабочая група па падрыхтоўцы з’езду, якую ачоліла Ніна Шыдлоўская.
Рада вызначыла таксама нормы прадстаўніцтва на з’езд ад суполак беларусаў замежжа і Беларусі.
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
28 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/133/19668
Текущая дата: 16.11.2024