Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту адзначаецца 27 студзеня.
Гэты дзень, заснаваны па ініцыятыве Генасамблеі ААН у 2005 годзе, прымеркаваны да даты вызвалення савецкімі войскамі ад фашысцкай акупацыі ў 1945 годзе першага і самага буйнога канцлагера — Асвенцім, які быў размешчаны на тэрыторыі Польшчы.
Тэма Дня памяці ахвяраў Халакосту сёлета — "Ратаванне падчас Халакосту: мужнасць неабыякавасці". Ён прысвечаны людзям, якія ратавалі яўрэяў і іншых ахвяраў нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны.
25 студзеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася спецыяльная цырымонія, прысвечаная памяці ахвяраў нацысцкага тэрору і герояў, якія ратавалі іх. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у сваім відэазвароце да ўдзельнікаў цырымоніі заклікаў іх "аддаць належнае тым, хто рызыкаваў сваімі жыццямі і сваімі сем`ямі дзеля ратавання яўрэяў і іншых ахвяраў нацыстаў ад практычна немінучай гібелі". Пан Гі Мун параіў усім раўняцца на тых, хто ў нялёгкі час праяўляў мужнасць неабыякавасці — звычайных людзей, якія "рабілі незвычайныя ўчынкі дзеля абароны чалавечай годнасці". "Мы павінны захоўваць пільнасць у свеце, у якім мы амаль штодзённа сутыкаемся з экстрэмісцкімі актамі насілля і нянавісці. Давайце ўсе мець мужнасць неабыякавасці, з тым, каб пабудаваць больш бяспечны, лепшы свет", — сказаў кіраўнік ААН.
Напярэдадні дня памяці ахвяраў Халакосту Пан Гі Мун таксама выступіў у нью-ёркскай сінагозе Парк Іст з прамовай, у якой закрануў праблемы генацыду, антысемітызму, ісламафобіі, канфлікту ў Сірыі.
"Большасці з нас цяжка сабе ўявіць пакуты, звязаныя з усведамленнем таго, што вам і вашым сваякам было наканавана памерці з-за вашай веры, вашай культуры ці расы. Аднак гэта — суровая праўда", — канстатаваў Пан Гі Мун. Ён нагадаў, што падчас Другой сусветнай вайны прадстаўнікоў такіх нацыянальнасцей, як яўрэі, цыгане і сінці, а таксама нетрадыцыйных нацыянальных меншасцяў, палітычна няўгодных і псіхічна хворых — словам, тых, "хто не адпавядаў ненармальнай ідэалогіі Гітлера аб арыйскай дасканаласці", — падвяргалі сістэматычным пераследам, захоплівалі і дастаўлялі ў лагеры смерці. Многіх людзей знішчалі тут жа, іншых прымушалі да цяжкай парцы, якая ў канчатковым выніку ўсё роўна прыводзіла да смерці. "Ні антысемітызму, ні ісламафобіі, ні іншым такім формам прадузятасці няма месца ў свеце XXI стагоддзя, які мы спрабуем пабудаваць", — упэўнены Пан Гі Мун.
У Мінску да Дня памяці ахвяраў Халакосту ў Музеі гісторыі горада адкрылася фотавыстава "Мае праведнікі" Анатоля Клешчука. Экспазіцыю склалі фатаграфіі, на якіх адлюстраваныя беларускія праведнікі свету. Менавіта так, згодна з ізраільскім законам аб Памяці Катастрофы (1951), называюць людзей, якія тым ці іншым спосабам дапамагалі яўрэйскаму насельніцтву, ратуючы яго ад знішчэння падчас Другой сусветнай вайны.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы званне "Праведнік свету" пасмяротна прысвоілі беларусцы Марыі Маісеенцы, якая памерла ў 1963 годзе. Узнагароду — сведчанне аб званні і медаль — атрымаў сын Марыі Аляксандр. Імя Марыі Маісеенкі, сярод іншых герояў, якія ратавалі жыцці яўрэяў у гады вайны, выгравіравана на сцяне мемарыяла Катастрофы (Халакосту) і Гераізму Яд ва-Шэм, які знаходзіцца ў Іерусаліме на Гары памяці. Паводле звестак Інстытута Яд ва-Шэм, у веданні якога знаходзіцца мемарыял, на 1 студзеня 2012 года, сярод прызнаных праведнікамі свету — прыкладна 570 беларусаў.
Як зазначыў пасол Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь Іосіф Шагал, "для працэсу прызнання праведнікаў свету няма тэрміну даўніны".
"Як бясконцы пошук імёнаў людзей, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны, знішчаных фашызмам, так бясконцыя імёны людзей, якія ратавалі іх. Менавіта людзі беларускага народа — самага ўдзячнага і смелага народа — ратавалі яўрэяў, добра ведаючы, што яны рызыкуюць сваім жыццём і жыццямі сваіх дзяцей, і, тым не менш, рабілі гэта", — сказаў дыпламат.
"Калі кажуць пра нейкі народ, заўсёды спрабуюць выдзеліць нейкую адметную ад іншых народаў якасць. Дык вось, для мяне, як для ізраільцяніна, паняцце "беларусы" заключаецца менавіта ў іх здольнасці ахвяраваць жыццямі ў імя чалавечага жыцця", — падкрэсліў ізраільскі пасол.
Захар Шчарбакоў
БелаПАН, 27 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/134/19147
Текущая дата: 16.11.2024