Белорусский портал в Казахстане

Кітай: погляд з Беларусі



29 листапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачынае работу ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя "Кітайская цывілізацыя ў дыялогу культур".

Сярод арганізатараў — Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу БДУ, Мінскі гарадскі навукова-педагагічны цэнтр "Тайген". Сучасныя праблемы, гістарычны, палітычны, культурны і эканамічны досвед — словам, усё, чым цікавы Кітай, будзе так ці іначай разглядацца ў дакладах і выступленнях вучоных і студэнтаў з розных краін. Доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Гардзей, прыкладам, выступае з дакладам "У святле канфуцыянскіх ідэй", а кандыдат філасофскіх навук Анатоль Лягчылін і студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Ілья Угляніца разглядаюць тэму "Кітайская цывілізацыя ў ацэнцы ўраджэнца Беларусі В. Кавалеўскага". Дарэчы, у рамках канферэнцыі працуе "Школа маладога кітаязнаўца". Рабочыя мовы прадстаўнічага навуковага форуму — беларуская, руская, кітайская, англійская.

Мікола Берлеж
Звязда, 29 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/137/18011
Текущая дата: 16.11.2024