Навіна, што Магілёў з наступнага году будзе мець статус культурнай сталіцы СНД, выклікала альбо недаўменную, альбо кплівую рэакцыю. Маўляў, ну што такога адмыслова культурнага ў гэтым абласным беларускім горадзе?
Аднак дырэктар Музэю гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў разабраўся ў тым, што насамрэч азначае статус культурнай сталіцы. Ён спадзяецца, што пасьля гэтага ўсе культурныя падзеі краінаў СНД мусяць пераехаць у Магілёў:
«Я адмыслова рыхтаваўся да гэтай падзеі і паглядзеў, што азначае панятак „культурная сталіца“. Ён упершыню быў ўведзены ў 80-я гады ў Эўрапейскім Зьвязе. І такой сталіцай рабіўся любы горад Эўразьвязу, які на пэўны пэрыяд станавіўся цэнтрам культурнага жыцьця. Гэты горад не павінен быў мець ніякіх высокіх культурных дасягненьняў. Наадварот, статус культурнай сталіцы меўся заахвоціць культурнае жыцьцё ў гэтым горадзе».
Вядомая паэтка і пісьменьніца Алена Казлова, якая піша пад псэўданімам Анка Ўпала, — таксама ўраджэнка Магілёва. Хоць ужо пару гадоў жыве ў Менску, бліжэй да актыўнага літаратурнага жыцьця. Яна кажа, што Магілёву яўна не хапала культурных падзеяў, і была б рада, калі б статус культурнай сталіцы палепшыў сытуацыю:
«Асабліва літаратурнае жыцьцё мяне хвалюе. Калі б у бібліятэках праводзілася больш сустрэч зь пісьменьнікамі, выставаў, музычных імпрэзаў. Каб прыяжджалі людзі зь іншых гарадоў, замежнікі. Добра, калі культурнае жыцьцё ў горадзе віруе. Тады жыхарам ня сумна, яны не займаюць сябе менш карыснымі заняткамі».
Добра, калі культурнае жыцьцё ў горадзе віруе. Тады жыхарам ня сумна, яны не займаюць сябе менш карыснымі заняткамі
З Магілёва паходзіць і адзін з самых папулярных цяпер музычных гуртоў — Akute. Менавіта яны выступалі ў верасьні «на разагрэве» ў брытанскага гурту Placebo на менскім канцэрце. «Гэтая навіна па сваёй папулярнасьці ледзьве ня стала супастаўляльнай з самім фактам выступу брытанцаў», — пісаў пра падзею сайт Ultra-music.
Удзельнік гурту Раман Жыхараў турбуецца, каб у Магілёве не забыліся на моладзь:
«Разьвіцьцё культуры — гэта, вядома, вельмі добра. Але трэба, каб гэта разьвівалася ў больш моладзевым пляне. Я маю на ўвазе, што вялікая колькасьць мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў межах такіх культурных абменаў, — яны проста нецікавыя для моладзі. Ну, вы разумееце, пра што я. Калі гэта будзе сапраўды нешта, што спадабаецца маладым, то добра».
Раман кажа, што ў Магілёве яны пачуваюцца цалкам камфортна, хоць на афіцыйныя імпрэзы іх не запрашаюць. «Мы тут вырасьлі, усё ведаем. Перад выступам у Магілёве заўжды па-іншаму хвалюемся, бо гэта як справаздача».
Наступны канцэрт Akute ў Магілёве адбудзецца 16 сьнежня ў клюбе «Куба». А вось ці будуць яны ўдзельнічаць у імпрэзах, якія Магілёў будзе праводзіць як культурная сталіца СНД, хлопцы ня ведаюць.
Радыё Свабода, 6 сьнежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/137/18220
Текущая дата: 16.11.2024