Белорусский портал в Казахстане

Дзяды ля магілаў прэзыдэнтаў БНР



Праскія беларусы традыцыйна на Дзяды прыйшлі на Альшанскія могілкі, каб ушанаваць памяць заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уніяцкі сьвятар Андрусь Абламейка правёў службу на магілах прэзыдэнтаў БНР Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі, сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.

Перад прысутнымі выступіў сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк і рэдактар Радыё Свабода Алена Радкевіч.

На завяршэньне прасьпявалі духоўны гімн «Магутны Божа».

Радыё Свабода, 2 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/138/17290
Текущая дата: 05.10.2024