Улады Чачні адкрыта ўхваляюць сем’і, у якіх забіваюць жанчын, чые паводзіны супярэчаць сямейнаму разуменьню гонару, піша журналістка Дзіяна Маркасян у амэрыканскай газэце The Washington Times.
За апошнія пяць гадоў у раёне Грознага і навакольных паселішчаў, у лесе і на ўскраінах сьцежак і дарог, былі знойдзены целы дзясяткаў маладых чачэнак.
«Прэзыдэнт Чачні Рамзан Кадыраў публічна заявіў, што забітыя жанчыны былі маральна разбэшчанымі і сваякі застрэлілі іх слушна» — сьцьвярджае Маркасян і цытуе адно з выказваньняў Кадырава: «Калі жанчына вядзе распуснае жыцьцё і мужчына вядзе распуснае жыцьцё разам зь ёю, абаіх трэба забіць».
«У нас традыцыйнае, кансэрватыўнае грамадзтва, але ўлады зайшлі занадта далёка. Яны накладаюць непрымальныя абмежаваньні на жанчын: жанчына як фізычная асоба ня мае правоў, нават калі муж яе б’е, што парушае расейскія законы» — кажа Ліпхан Базаева, кіраўнік недзяржаўнай арганізацыі «Годнасьць жанчыны» з Грознага.
«Назіральнікі сыходзяцца на тым, што колькасьць забойстваў у імя гонару ў Чачні расьце. Аднак сярод мясцовых жыхароў гэтая тэма застаецца пераважна табуяваная, так што афіцыйную статыстыку цяжка здабыць», — гаворыцца ў артыкуле Маркасян.
Маркасян таксама цытуе мясцовую жанчыну-праваабаронцу, якая пажадала застацца ананімнай: «Пра такія выпадкі чуеш амаль кожны дзень». Але сама яна больш іх не расьсьледуе: «Я занадта напалоханая».
Радыё Свабода
30 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/149/13883
Текущая дата: 15.11.2024