Дзясяткі актывістаў экалягічнага руху Greenpeace падняліся 1 траўня на борт ледакола нафтавай кампаніі Shell, не даючы яму адплысьці з порту Хэльсынкі да берагоў Аляскі.
Сёньня раніцай 20 актывістаў Greenpeace з 13 краін узьлезьлі на борт ледакола Nordica і прыкулі сябе да судна. Greenpeace заклікае нафтавую кампанію Shell адмовіцца ад плянаў асваеньня нафтагазавых багацьцяў Арктыкі.
«Мы кажам ад імя 400 тысяч чалавек з усяго сьвету, якія за апошнія некалькі месяцаў далучыліся да нашага патрабаваньня спыніць Shell і яе пляны разбурэньня Арктыкі, – тлумачыць каардынатар Greenpeace у Фінляндыі Тапіа Лааска. – Нафтавыя кампаніі ведаюць, што разьліў нафты каля берагоў Аляскі разбуральна адаб`ецца на экасыстэме паўвыспы, а наступствы аварыі ліквідаваць будзе немагчыма».
Nordica – адзін з двух ледаколаў, якія належаць фінскаму ўраду і зафрахтаваныя Shell. Актывісты таксама расьцягнулі некалькі банэраў – на карме і на адным з бартоў ледакола – з патрабаваньнем спыніць Shell.
Плянуецца, што Nordica і другі ледакол – Fennica – далучацца да суднаў Kulluk і Noble Discoverer на шляху да паўночнага ўзьбярэжжа Аляскі. У пэрспэктыве Shell плянуе прасьвідраваць у Чукоцкім моры і моры Бафорта 5 сьвідравін.
Shell – першая буйная міжнародная кампанія, якая пачынае распрацоўку рэсурсаў Арктычнага шэльфу.
Радыё Свабода, 1 траўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/149/13938
Текущая дата: 15.11.2024