Белорусский портал в Казахстане

У Брытаніі памёр папулярызатар Беларусі Расэл Портэр



На 64-м годзе з жыцьця пайшоў брытанец Расэл Портэр (Russell Porter), які зрабіў вялікі ўнёсак ў развіцьцё двухбаковых стасункаў паміж Беларусьсю і Вялікай Брытаніяй.

Пра гэта паведамляе Tut.by з спасылкай на старшыню Англа-беларускага таварыства прафэсара славістыкі Джыма Дынглі.

«Справай апошніх гадоў жыцьця Расэла Портэра было наладжваньне двухбаковых стасункаў паміж ягоным горадам Мэлдан і беларускім Берасьцем, асабліва ва ўсталяваньні кантактаў паміж навучальнымі ўстановамі двух гарадоў», — адзначыў прафэсар Дынглі.

Вялікі аматар гісторыі Другой сусьветнай вайны, Портэр зрабіў выставу «Летапіс Брэсцкай крэпасьці ў фотаздымках», якая адлюстравала 170-гадовую гісторыю цытадэлі ад закладкі першага каменя да сёньняшніх дзён.

Выставу пабачылі жыхары Лёндана, Мэлдана, Брысталя, Глазга, Кардыфа, Нотынгема, Лівэрпуля, Кембрыджа і іншых гарадоў Вялікай Брытаніі.

Радыё Свабода, 12 траўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/149/14114
Текущая дата: 16.11.2024