Белорусский портал в Казахстане

Януковіч ня супраць, каб лётнішча назвалі імем Бандэры



Пра гэта прэзыдэнт Украіны заявіў 28 кастрычніка ў Львове на адкрыцьці стадыёну «Арэна Львоў».

Пытаньне назвы для львоўскага лётнішча мае вырашыць Львоўская мястовая рада. Такім чынам Віктар Януковіч адказаў на запыт пра ягонае стаўленьне да магчымасьці назваць лётнішча ў Львове імем кіраўніка АУН Сьцяпана Бандэры.

«Рашэньне будзе прымаць мястовая рада. Якое б яна рашэньне ні прыняла, згодна з украінскім заканадаўствам, так і будзе», заявіў украінскі прэзыдэнт.

Раней дэпутаты Львоўскай рады прагаласавалі за тое, каб зьвярнуцца да прэм`ер-міністра Ўкраіны Міколы Азарава з патрабаваньнем прысвоіць новаму лётнішчу імя правадыра ўкраінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры. Тым часам мэр Львова Андрэй Садовы прапануе назваць лётнішча імем караля Данілы.

Новае лётнішча збудаванае ў Львове да футбольнага чэмпіянату Эўропы 2012.

Сьцяпан Бандэра сёлета за прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам быў прызнаны нацыянальным героем Украіны і таксама сёлета, але ўжо за прэзыдэнтам Януковічам, гэтага званьня пазбаўлены.

28 кастрычніка 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/157/10220
Текущая дата: 01.07.2024