Белорусский портал в Казахстане

Савет па культурным супрацоўніцтве краін СНД абмяркуе праект палажэння аб Цэнтры захавання сусветнай культурнай спадчыны краін Садружнасці



Дакумент будзе накіраваны на разгляд у Савет па культурным супрацоўніцтве краін СНД. Пра гэта паведамілі ў аналітычным аддзеле інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента Выканаўчага камітэта Садружнасці.

Члены рабочай групы на пасяджэнні ў Мінску 9—10 жніўня на пасяджэнні ў Мінску 9—10 жніўня дапрацавалі і ўзгаднілі праект палажэння аб Цэнтры захавання сусветнай культурнай спадчыны краін Садружнасці.

Праектам вызначана, што цэнтр з`яўляецца міждзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй (установай), якая садзейнічае супрацоўніцтву дзяржаў — удзельніц СНД у галіне захавання сусветнай спадчыны ў межах Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне культуры ад 15 мая 1992 года і Пагаднення аб гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 26 жніўня 2005 года, а таксама стратэгій і праграм ЮНЕСКА ў галіне захавання сусветнай спадчыны. Разам з гэтым цэнтр з`яўляецца каардынацыйнай, навукова-даследчай, інфармацыйнай і адукацыйнай арганізацыяй краін Садружнасці ў сферы захавання, аховы, кіравання і папулярызацыі сусветнай спадчыны на тэрыторыях дзяржаў — удзельніц СНД, а таксама павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у гэтай сферы. Ён ствараецца на базе маскоўскай кафедры ЮНЕСКА па захаванні горадабудаўнічых і архітэктурных помнікаў.

Палажэннем прадугледжана стварэнне ў краінах СНД філіялаў і аддзяленняў цэнтра.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/161/8662
Текущая дата: 15.11.2024