Бальшыня краінаў былога Савецкага Саюзу сьвяткуе сёньня 66 гадавіну перамогі ў вялікай Айчыннай вайне. Краіны Захаду адзначылі дзень капітуляцыі фашыстоўскай Нямеччыны напярэдадні. Сёлета ўпершыню да іх далучылася Грузія.
Дзень Перамогі ў былым СССР святкуецца на дзень пазьней, чым у астатняй Эўропе з-за розьніцы ў часе паміж краінамі Эўропы – Нямеччына падпісала капітуляцыю позна ўначы 8 траўня, калі ў Маскве была ўжо раніца наступнага дня.
У Маскве ў парадзе на Краснай плошчы сёньня бяруць удзел каля 20 тысяч вайскоўцаў і 111 адзінак вайсковай тэхнікі – у тым ліку найнавейшыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны С-400.
У Кіеве сёлета адмовіліся ад традыцыйнага вайсковага параду: па Крашчаціку пройдзе шэсьце вэтэранаў, у многіх гарадах адбудуцца феервэркі. У Львове гарсавет пастанавіў не вывешваць 9 траўня чырвоныя сьцягі. Абураныя камуністы заявілі пра намер зьвярнуцца да прэзыдэнта УЕФА Мішэля Плаціні і да ўладаў Украіны з патрабаваньнем не дапусціць правядзеньня Эўра-2012 у «фашысцкім Львове».
У Беларусі вайсковага параду таксама сёлета ня будзе.
9 траўня 201
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/165/6428
Текущая дата: 15.11.2024