Белорусский портал в Казахстане

У Парыжы адкрылася выстава твораў Івана Хруцкага



22 верасня ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылося адкрыццё выставы "Іван Хруцкі: творчасць у дыялогу культур".

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, выстава арганізавана пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя прымеркавана да святкавання 200-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака, які лічыцца адным з заснавальнікаў рускага нацюрморта.

Паводле прапановы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА гэты юбілей уключаны рашэннем Генеральнай канферэнцыі арганізацыі ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2010—2011 гады.

Выстава будзе працаваць да 27 верасня.

Мінск, 22 верасня 2010
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/173/1999
Текущая дата: 15.11.2024