Белорусский портал в Казахстане

У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы



8 верасня ў Варшаве адбылося святочнае шэсце ў гонар беларускай перамогі ў бітве пад Оршай.

Удзельнікі мерапрыемства з бела-чырвона-белымі сцягамі і нацыянальнай сімволікай сабраліся а 17 гадзіне каля помніка Шарлю дэ Голю ў цэнтры польскай сталіцы і зладзілі шэсце да памятнай шыльды генерала Станіслава Булак-Булаховіча.

Арганізатарам акцыі ўжо чацвёрты год запар выступае аб`яднанне "Беларуская Нацыянальная Памяць".

Гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Анатоль Міхнавец:

"Мы сабраліся, каб ушанаваць памяць беларускіх ваяроў, усіх, хто 8 верасня 1515 г. са зброяй у руках бараніў сваю Бацькаўшчыну. І мы робім традыцыйнае шэсце ад помніка Шарлю дэ Голю да таго месца, дзе загінуў беларускі ваяр Булак-Булаховіч".

Шэсце было запачаткаванае студэнтамі праграмы імя Кастуся Каліноўскага, але прыйшлі і беларусы, якія жывуць у Варшаве, і палякі, якія падтрымліваюць нас у змаганні за незалежнасць.

Паводле Анатоля Міхнаўца, фармат мерапрыемства трэба змяняць, бо з кожным годам у падобных шэсцях удзельнічае ўсё менш людзей.

Каля шыльды Булак-Балаховіча прысутныя ўшанавалі памяць беларускіх ваяроў хвілінай маўчання і выслухалі Анатоля Міхнаўца, які распавёў пра беларускія вайсковыя традыцыі.

Даша Форман, Варшава
Еўрарадыё  09 верасня 2010






Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/174/1902
Текущая дата: 15.11.2024