Дзяржавы і народы не павінны забываць сваю гісторыю ва ўгоду імгненнай кан`юнктуры, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня пасля завяршэння перадпрэм`ернага прагляду беларуска-расійскага мастацкага фільма "Брэсцкая крэпасць" у мінскім кінатэатры "Цэнтральны".
"Трэба памятаць пра адно: адносіны паміж дзяржавамі, народамі вымяраюцца не кубаметрамі газу і тонамі нафты, пошліннымі або бяспошліннымі. Трэба памятаць, што мы разам абаранялі", — сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.
Звяртаючыся да старшыні ТРА Саюзнай дзяржавы Ігара Угольнікава, Лукашэнка папрасіў як мага хутчэй перадаць гэты фільм кіраўніцтву Расіі, мяркуючы, што "для іх ён вельмі актуальны".
Паводле слоў Лукашэнкі, гэты фільм навеяў на яго цэлую буру ўражанняў на злобу дня. Ён зазначыў, што падчас перамоў у Маскве з боку расійскага кіраўніцтва часта гучыць слова "прагматызм". "Трэба перафарматаваць нашы адносіны і зрабіць іх прагматычнымі", — працытаваў Лукашэнка словы расійскіх кіраўнікоў.
"Хацеў бы, каб яны паглядзелі вось гэта [фільм "Брэсцкая крэпасць"]. Мы тады былі ў адных акопах, а па той бок былі яны [нямецка-фашысцкія захопнікі]", — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што не заклікае да якога-небудзь дыпламатычнага або эканамічнага рэваншу, "проста трэба памятаць, што было ў нашай гісторыі".
11 чэрвеня ў Маскве Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам і прэм`ер-міністрам Расіі. Пра іх вынікі нічога не паведамлялася. 15 чэрвеня на сустрэчы Дзмітрыя Мядзведзева і кіраўніка ААТ "Газпром" Аляксея Мілера было вырешана даць Мінску пяць дзён, каб вызначыцца па пытанні доўгу за расійскі газ у памеры 200 млн. долараў. Наступным днём "Газпром" паведаміў, што 21 чэрвеня можа пачацца скарачэнне паставак газу ў выпадку нявыплаты доўгу.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН 17.06.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/177/1067
Текущая дата: 29.12.2024