Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні Вялікаму камандору Рую Гансала ду Вале Пейшоту дэ Вілаш-Боашу і ўсяму Мальтыйскаму ордэну ў сувязі са смерцю Лейтэнанта Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты фра Марка Луцага.
"Адыход з зямнога жыцця Лейтэнанта Вялікага магістра - чалавека, які ўвесь свой свядомы шлях прысвяціў абароне веры і дапамозе тым, хто пакутуе, заслужыў павагу людзей розных нацыянальнасцей і рэлігій, - гэта незаменная страта. Шматграннае і нястомнае пастырскае служэнне фра Марка Луцага ў імя фарміравання грамадства на прынцыпах гуманізму, узаемаразумення і даравання падтрымлівала надзею на стварэнне справядлівага свету", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Лейтэнант Вялікага магістра застанецца ў памяці як выдатны духоўны лідар Мальтыйскага ордэна, чыя дзейнасць пакінула значны след у сэрцах людзей ва ўсім свеце.
8 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
8 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/20/65325
Текущая дата: 19.11.2024