Новы штам каранавіруса паўстане гэтым летам у Кітаі ці ў іншай усходняй краіне, лічыць урач-біяфізік Нэлі Саседава.
Каранавірусная інфекцыя працягвае распаўсюджвацца ў Кітаі, а яе ўзбуджальнік непазбежна будзе муціраваць, адзначыла вядучы спецыяліст праекта Vakcina.ru, урач-біяфізік Нэлі Саседава.
Звычайна РНК-вірусы, да якіх адносіцца ўзбуджальнік COVID-19, перамяшчаюцца па планеце з усходу на захад, працягнула Саседава. Паводле яе слоў, чарговы штам каранавіруса, які, як мяркуецца, паўстане ў адной з усходніх краін, дасягне Расіі восенню. Гэта можа прывесці да ўздыму захваральнасці, папярэдзіла ўрач.
«Да нас ён дойдзе ў верасні-кастрычніку разам з іншымі рэспіраторнымі інфекцыямі. У сувязі з гэтым мы чакаем восенню ўздыму захваральнасці COVID-19 у Расіі», — сказала Саседава.
Расіяне абароненыя ад папярэдніх варыянтаў COVID-19 дзякуючы вакцынацыі, упэўненая ўрач. Але ацаніць небяспеку тых штамаў, якія будуць з’яўляцца ў далейшым, пакуль нельга, дадала яна.
«Актыўнасць тых штамаў, якія цыркулявалі раней, зніжаецца. Мы рабілі прышчэпкі і атрымалі калектыўны імунітэт. Гэта значыць, ад мінулых варыянтаў каранавіруса мы абароненыя, але не ад новых штамаў. Што менавіта прыйдзе да нас з усходу восенню, мы пакуль не ведаем», — растлумачыла Саседава.
Звязда, 21 чэрвеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/20/65524
Текущая дата: 19.11.2024