Белорусский портал в Казахстане

Суд забараніў у Расіі Facebook і Instagram за экстрэмісцкую дзейнасць



Цвярскі суд Масквы забараніў у Расіі Facebook і Instagram за экстрэмісцкую дзейнасць.

У судзе адзначылі, што рашэнне пачнуць выконваць неадкладна.

Генпракуратура патлумачыла іск па забароне дзейнасці Meta жаданнем засцерагчы расіян ад далейшага парушэння іх правоў. Так, Instagram праігнараваў больш за 4,5 тыс. патрабаванняў аб выдаленні фэйкаў аб спецаперацыі Расіі ва Украіне і заклікі да несанкцыянаваных мітынгаў. На думку пракурораў, экстрэмісцкая інфармацыя пагражае як асобным людзям, так і грамадству ў цэлым.

Пры гэтым пракурор адзначыў, што пастанова не распаўсюджваецца на мэссэнджэр WhatsApp, і ўдакладніў, што толькі за выкарыстанне сэрвісаў людзей караць не будуць.

У сваю чаргу прадстаўнік Meta пярэчыла, што расійскія карыстальнікі разлічваюць на гэтыя пляцоўкі як платформу для зносін. Інфармацыя, якая выклікала прэтэнзіі, складае нікчэмную частку ад агульнага патоку, а за парушэнні кампанія ўжо выплаціла штрафы. Пры гэтым у выпадку блакіравання стане недаступнай велізарная колькасць «несупярэчлівай інфармацыі», падкрэслілі ў Meta.

Раней Meta Platforms на фоне падзей ва Украіне часова зняла ў Facebook і Instagram забарону на заклікі да гвалту супраць расійскіх вайскоўцаў, «але не супраць грамадзянскага насельніцтва РФ». Пасля гэтага Генпракуратура РФ паставіла пытанне аб прызнанні Meta экстрэмісцкай арганізацыяй, а СК РФ завёў крымінальную справу аб публічных закліках да экстрэмізму і аб садзейнічанні тэрарызму.

Раскамнагляд на патрабаванне Генпракуратуры абмежаваў доступ да Instagram ў Расіі праз заклікі да гвалту ў дачыненні да расіян. З 14 сакавіка Instagram недаступны з расійскіх IP-адрасоў.

Звязда, 21 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/23/64134
Текущая дата: 19.11.2024