Белорусский портал в Казахстане

Стужка «CODA: дзіця глухіх бацькоў» атрымала «Оскар» як найлепшы фільм



Карціна «CODA: дзіця глухіх бацькоў» рэжысёра Шан Хэйдэр удастоена прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм». Аб гэтым абвешчана на 94-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў, трансляцыю вядзе тэлекампанія ABC.

Камедыйна-драматычны фільм распавядае гісторыю дзяўчынкі-падлетка — адзінага чуткага члена сваёй сям’і.

94-я цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў праходзіць у тэатры Dolby ў Лос-Анджэлесе (штат Каліфорнія) пры абавязковай вакцынацыі ад каранавіруса ўсіх прысутных. Летась арганізатары ў мэтах захавання сацыяльнай дыстанцыі вымушаныя былі правесці цырымонію адразу ў некалькіх месцах, задзейнічаўшы ў тым ліку чыгуначны вакзал Лос-Анджэлеса Union Station.

Чакаецца, што ўрачыстая цырымонія будзе доўжыцца каля трох гадзін. Характэрна, што сёлета арганізатары ўпершыню яшчэ да пачатку мерапрыемства ўручылі статуэткі ў васьмі намінацыях. Усяго былі абвешчаныя ўладальнікі «Оскараў» у васьмі намінацыях з 23.

Арганізатары цырымоніі правялі хвіліну маўчання ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

Амерыканская акадэмія кінамастацтваў была створана па ініцыятыве заснавальніка кінакампаніі Metro-Goldwyn-Mayer Луіса Майера ў 1927 годзе. Першая цырымонія ўручэння ўзнагарод Акадэміі адбылася ў мае 1929 года ў Лос-Анджэлесе ў зале гатэля Hollywood Roosevelt і доўжылася ўсяго 15 хвілін. З часам прэмія, якая стала пасля вядомай як «Оскар», ператварылася ў адну з найбольш прэстыжных узнагарод у сусветным кінематографе.

Статуэтка «Оскар» адлюстроўвае рыцара, які стаяў на шпульцы з кінастужкі і які трымае перад сабой доўгі меч. Яе вышыня — 34 см, маса — 3,85 кг.

Звязда, 28 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/23/64320
Текущая дата: 19.11.2024