Святлану Быкаву добра ведае айчынны чытач. У Мінску пабачыў цэлы шэраг яе паэтычных зборнікаў, а таксама — кніг для дзіцячага чытача. Займаецца паэтэса і мастацкім перакладам. Асабліва ўважлівая — да творчасці мастакоў слова з нацыянальных літаратур Расіі, з літаратур народаў краін Цэнтральнай Азіі.
Зусім нядаўна ў Ташкенце (Узбекістан) выйшаў паэтычны зборнік Святланы Быкавай «Шэпт зорак». Усе вершы для ўзбекскага зборніка нашай зямлячкі пераклала Дзіларом Абдурахмон.
З просьбай пракаментаваць падзею звярнуліся да кіраўніка аддзела міжнародных сувязяў Саюза пісьменнікаў Узбекістана вядомага празаіка і перакладчыка Рысалат Хайдаравай. І вось што пачулі ў адказ:
— Мы з павагай ставімся да развіцця беларуска-узбекскіх сувязяў. У апошні час, дзякуючы найперш Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкаму дому «Звязда», Саюзу пісьменнікаў Беларусь, былі рэалізаваны многія ініцыятывы па супрацоўніцтву пісьменнікаў нашых краін. Узбекскія літаратары гасцявалі ў Беларусі. Двойчы ў Мінск наведваўся і старшыня нашай пісьменніцкай арганізацыі паэт Сіражыддзін Сайід. У беларускай літаратурнай перыёдыцы, у альманахах «Далягляды» і «Созвучие» друкаваліся творы ўзбекскіх літаратараў. Спадзяюся на працяг гэтай шматграннай мастацкай працы, якая, несумненна, з’яўляецца сведчаннем сапраўднай народнай дыпламатыі, дружбы народаў Узбекістана і Беларусі.
Сяргей Шычко
Звязда, 10 красавіка 2022
Звязда, 10 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/23/64491
Текущая дата: 19.11.2024