Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За мінулыя гады арганізацыя прайшла доўгі і няпросты шлях, даказаўшы сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць. Сёння Садружнасць з`яўляецца буйнейшым на постсавецкай прасторы рэгіянальным інтэграцыйным аб`яднаннем з унікальнай дыялогавай пляцоўкай, якая забяспечвае цеснае ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах на аснове раўнапраўя і партнёрства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дзякуючы сумесным намаганням СНД і ў далейшым будзе знаходзіць адэкватныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснасці, застаючыся неад`емным і важным фактарам міжнароднага жыцця.
8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/27/62116
Текущая дата: 19.11.2024