Папа Рымскі Францыск у час наведвання цэнтра бежанцаў на востраве Лесбас выступіў з крытыкай у адрас міграцыйнай палітыкі, якую праводзяць еўрапейскія дзяржавы, паведамляе Euronews.
"Трэба пераадолець параліч страху, знішчальную абыякавасць, цынічную пагарду, якая прыгаворвае да смерці тых, хто знаходзіцца на задворках... Давайце перастанем ігнараваць тое, што адбываецца, не будзем пастаянна перакладаць адказнасць на іншых, закрываць вочы на праблему міграцыі, як быццам яна нікога не хвалюе, быццам гэта пусты цяжар, які павінен узяць на сябе нехта іншы", - сказаў ён.
Гэта ўжо другі візіт папы Францыска ў цэнтр размяшчэння на Лесбасе. Прадстаяцель Рымскай каталіцкай царквы паабяцаў забраць з сабой групу мігрантаў у Рым - у знак падтрымкі бежанцаў.
Паводле афіцыйных звестак, у цэнтры размяшчэння мігрантаў на Лесбасе цяпер пражываюць каля 2 тыс. чалавек. Комплекс запоўнены толькі на чвэрць - ён быў пабудаваны як замена старому лагеру, які крытыкавалі за ўмовы ўтрымлівання і які згарэў восенню мінулага года. Па справе аб падпале асуджаны некалькі мігрантаў.
6 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
6 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/27/62127
Текущая дата: 19.11.2024