Белорусский портал в Казахстане

Беларуская скрыпачка Яна Вайцяховіч заняла першае месца на Дэльфійскіх гульнях СНД



Падведзены вынікі пятнаццатых моладзевых Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — удзельніц СНД, якія адбыліся з 7 па 10 снежня ў дыстанцыйным фармаце, паведамілі ў аддзеле маркетынгавых камунікацый Нацыянальнага Дэльфійскага савета Расіі.

Спаборніцтвы былі арганізаваны па 10 намінацыях: фартэпіяна, скрыпка, акадэмічныя, народныя і эстрадныя спевы, народны і сучасны танец, цыркавое мастацтва, народныя і духавыя інструменты. У гульнях прынялі ўдзел каля 700 дзеячаў мастацтва высокага ўзроўню майстэрства ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў, сфармаваных у дэлегацыі ад краін Садружнасці. Дэльфійскія зборныя краін сфармаваны органамі дзяржаўнай улады краін Садружнасці, нацыянальнымі Дэльфійскімі арганізацыямі з удзелам назіральнікаў Міжнароднага Дэльфійскага камітэта.

У намінацыі «Скрыпка» першае месца прысуджана беларусцы Яне Вайцяховіч. Яна выканала «Танец смерці» Міхася Ельскага.

Як і ў выпадку вочных Дэльфійскіх гульняў, завочны фармат спаборніцтваў сабраў аўтарытэтны судзейскі корпус, у склад якога ўвайшлі каля 50 вядомых дзеячаў мастацтваў і прафесараў краін СНД.

Арганізацыю і правядзенне моладзевых Дэльфійскіх гульняў ажыццяўляў Нацыянальны Дэльфійскі савет Расіі пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД, МПА СНД, Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў Садружнасці, Савета па справах моладзі СНД ва ўзаемадзеянні з Федэральным агенцтвам па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, гуманітарнаму супрацоўніцтву. Гульні праводзяцца пад патранатам Міжнароднага Дэльфійскага камітэта.

Звязда, 10 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/27/62154
Текущая дата: 19.11.2024