Белорусский портал в Казахстане

ДПК: Літва не толькі цынічна маніпулюе бежанцамі, але і дэзінфармуе міжнародныя арганізацыі



Літоўскі бок не толькі цынічна маніпулюе безабароннымі бежанцамі, але і дэзінфармуе міжнародныя арганізацыі, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.

«Хаваючы ад міжнароднай грамадскасці антыгуманнае стаўленне да бежанцаў, літоўскія сілавікі выкарыстоўваюць непрыкрыты падман і метады, якія прыніжаюць чалавечую годнасць. Учора яны даставілі са сваёй тэрыторыі на лінію мяжы групу бежанцаў для пастановачнай відэаздымкі. Амаль дзве гадзіны прымушалі людзей, якія шукаюць абароны ў краінах Еўропы, пазіраваць і выконваць каманды. Маніпулюючы бездапаможнасцю бежанцаў, сілавікі спецыяльна задавалі ім правакацыйныя пытанні, якія дыскрэдытуюць беларускі бок», — распавялі ў ДПК.

Замежнікам загадалі стаць каля Літоўскага памежнага знака, на камеру раздалі пакеты з ежай, а затым дэманстратыўна павезлі ўсіх назад. «Відавочна, што літоўскі бок цынічна маніпулюе не толькі безабароннымі бежанцамі, але і дэзінфармуе міжнародныя арганізацыі», — рэзюмавалі ў Дзяржпамежкамітэце.

Звязда, 19 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/28/61632
Текущая дата: 19.11.2024