Гэтае неафіцыйнае інтэрнацыянальнае міжнароднае свята ўстаноўлена ў гонар заснавання Сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі на міжнароднай канферэнцыі моладзі, якая завяршылася ў Лондане 10 лістапада 1945 года.
Канферэнцыя была арганізавана па ініцыятыве Сусветнага савета моладзі, створанага падчас Другой сусветнай вайны для барацьбы з фашызмам. Тут упершыню сабраліся прадстаўнікі моладзевага руху, які аб’ядноўваў больш як 30 мільёнаў маладых людзей 63 нацыянальнасцяў, розных рэлігійных канфесій і палітычных ідэалогій.
Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі (СФДМ) вядзе барацьбу за мір, правы моладзі, незалежнасць народаў, інтэрнацыянальнае згуртаванне прагрэсіўнай моладзі; выступае супраць каланіялізму і неакаланіялізму, фашызму і расізму.
Самым вядомым мерапрыемствам, якое праводзіцца СФДМ, з’яўляецца фестываль моладзі і студэнтаў: 1-ы Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў пад лозугнам «За мір і сяброўства» адбыўся ў 1947 годзе ў Празе і стаў самым працяглым у гісторыі фестывальнага руху — ён доўжыўся амаль шэсць тыдняў, а ў кастрычніку 2017 года 19-ы Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў прайшоў у Расіі пад лозунгам «За мір, салідарнасць і сацыяльную справядлівасць, мы змагаемся супраць імперыялізму — паважаючы наша мінулае, мы будуем нашу будучыню!», сабраўшы больш за 25 тысяч удзельнікаў з 18 краін свету.
Сяргей Расолька
Звязда, 10 лістапада 2021
Сяргей Расолька
Звязда, 10 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/29/61423
Текущая дата: 19.11.2024