Расійскі акцёр і тэлевядучы Ігар Савачкін памёр 17 лістапада, паведамляе пісьменніца, рэжысёр Алеся Казанцава.
«Цяпер я даведалася, што ўчора сышоў Ігар Савачкін. Адзін з тых, хто быў добры да мяне ў тыя часы, калі я пачынала. Ігар працаваў у „Базелевсе“, займаўся постпрадакшэнам, людзі не з нашай сферы ведаюць яго як вядомага акцёра», — напісала Казанцава, якая таксама працавала ў кінакампаніі «Базэлеўс».
Савачкін здымаўся ў такіх фільмах, як «Начны дазор», «Адмірал», «Чорная маланка», «Левіяфан», «Легенда аб Калаўраце», «Ганна», «Капітан Ваўконогаў бег». У яго фільмаграфіі больш за 90 карцін, у тым ліку замежных. Савачкін таксама вёў тэлеперадачу «Тэорыя змовы».
Звязда, 18 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/29/61600
Текущая дата: 19.11.2024