Дні беларускага кіно адкрыліся на Ташкенцкім міжнародным кінафестывалі, паведаміла прэс-сакратарка Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алёна Астаповіч.
На форуме прадстаўлены новыя стужкі, знятыя за апошні час на "Беларусьфільме". Усе прывезеныя на фестываль кінастужкі разлічаны на масавага гледача і знойдуць водгук у сэрцах узбекскіх гледачоў, дапамогуць ім лепш зразумець Беларусь.
Пачаўся паказ беларускіх фільмаў са стужкі Дзмітрыя Астрахана "Лёс дыверсанта", якую прадстаўляў сам аўтар. Калі тэма вайны ўсім блізкая і зразумелая, то гісторыка-прыгодніцкая карціна "Авантуры Пранціша Вырвіча" для ўсходняга гледача своеасаблівая экзотыка. Хоць акцёр Канстанцін Міхаленка, які выканаў ролю шэрага кардынала Багінскага, прататыпам якога стаў палітык Міхал Казімір Агінскі, з гэтым не згодны. "Ва ўсе часы ва ўсіх народаў былі любоў і нянавісць, вернасць і здрадніцтва, цяга да прыгод і любоў да Радзімы. Фільм пра гэта. Таму, думаю, ён будзе зразумелы. А тое, што праз прыгодніцкі сюжэт глядач даведаецца пра нашу гісторыю, няхай і міфалагізаваную - гэта здорава. Цікавіліся ж мы гісторыяй Францыі праз "Трох мушкецёраў", - падкрэсліў ён.
На адкрыцці Дзён беларускага кіно прысутнічаў і пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч. Ён адзначыў: апошнім часам актывізавалася супрацоўніцтва дзвюх краін не толькі ў эканамічнай сферы, але і ў гуманітарнай. У прыватнасці, калі яшчэ тры гады таму ў Беларусі не было ніводнага ўзбекскага студэнта, то па выніках мінулага навучальнага года іх у нашай краіне вучылася ўжо 2 тыс. "Гэта добра, што мы пачынаем актыўна супрацоўнічаць і ў кінасферы, якая сёння з`яўляецца важным гуманітарным складнікам міжнародных зносін", - заўважыў Леанід Марыніч.
30 верасня беларусы будуць прадстаўляць сваё кіно ў Самаркандзе, а пасля - у Сырдар`і.
Дні беларускага кіно праходзяць на Ташкенцкім міжнародным кінафестывалі, які адрадзілі праз чвэрць стагоддзя. Арганізатары пастараліся падкрэсліць грандыёзнасць мерапрыемства. У ім удзельнічаюць кінематаграфісты розных кантынентаў, прадстаўнікі кінаіндустрый Расіі, ЗША, Індыі. На форум прыбылі такія знакамітасці, як Мікіта Міхалкоў, Цімур Бекмамбетаў, Стывен Сігал, Філіп Кіркораў. Усё зроблена для таго, каб фестываль адпавядаў сваёй назве - "Жамчужына Шаўковага шляху".
"Вельмі цёпла сустрэлі і беларускую дэлегацыю, у склад якой увайшлі генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, дэкан факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Павел Іваноў, заслужаныя артысты Беларусі Ала Проліч і Алёна Ланская, рэжысёр Дзмітрый Астрахан, рэжысёр-дакументаліст Галіна Адамовіч, рэжысёр-дакументаліст Вольга Дашук, рэжысёр-сцэнарыст Віктар Аслюк, першы намеснік дырэктара выдавецкага дома "Звязда" Алена Ляўковіч, вядучы спецыяліст прадзюсарскага цэнтра кінастудыі "Беларусьфільм" Ала Куркуль.
На прэс-канферэнцыі перад адкрыццём гендырэктар Агенцтва кінематаграфіі Узбекістана Фірдаўс Абдухалікаў у ліку прыярытэтных праектаў назваў супрацоўніцтва з кінастудыяй "Беларусьфільм". Сумесны праект "Казбек" ужо ў распрацоўцы, у час фестывалю чакаецца падпісанне пагаднення аб яго рэалізацыі", - расказала Алёна Астаповіч.
На прэс-канферэнцыі перад адкрыццём гендырэктар Агенцтва кінематаграфіі Узбекістана Фірдаўс Абдухалікаў у ліку прыярытэтных праектаў назваў супрацоўніцтва з кінастудыяй "Беларусьфільм". Сумесны праект "Казбек" ужо ў распрацоўцы, у час фестывалю чакаецца падпісанне пагаднення аб яго рэалізацыі", - расказала Алёна Астаповіч.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/30/60745
Текущая дата: 19.11.2024