Пра гэта заявіў прэзідэнт Савета равінаў Еўропы (СРЕ), галоўны равін Масквы Пінхас Гольдшміт.
"Сапраўды, яўрэйская суполка Латвіі жыве больш чым нядрэнна, развіваецца, у тым ліку пры падтрымцы ўрада. Аднак дзіўная дваістасць у палітыцы дзяржавы, што датычыцца памяці пра халакост, мае месца. Улады Латвіі да гэтага часу сумяшчаюць памяць аб халакосце з гераізацыяй латышскіх калабарацыяністаў і ўшаноўваннем ветэранаў СС на штогадовых парадах. На жаль, урады некаторых краін дагэтуль спрабуюць перапісаць гісторыю. Я парэкамендаваў бы ім пакінуць гэта для вучоных і гісторыкаў", - сказаў равін.
Амаль 90 працэнтаў латвійскіх яўрэяў загінулі ў час вайны. Краіна таксама стала адным з цэнтраў канцэнтрацыі канцлагераў для яўрэяў - як яе жыхароў, так і прывезеных з іншых краін. 4 ліпеня 1941 года Вялікая харальная сінагога Рыгі была спалена нацыстамі разам з людзьмі, якія знаходзіліся ў ёй. У гэты дзень у Латвіі адзначаецца дзень памяці генацыду яўрэйскага народа ў гады Другой сусветнай вайны. Гольдшміт адзначыў крайнюю важнасць таго, што памяць пра жахі халакосту існуе і транслюецца на дзяржаўным узроўні.
Раней прэзідэнт СРЕ выказаў абурэнне словамі прэм`ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, што Польшча не павінна плаціць за злачынствы супраць маёмасці яўрэяў у час халакосту, учыненыя на яе тэрыторыі. Ён заявіў аб гэтым пасля таго, як польскі сейм 24 чэрвеня прыняў новы законапраект аб рэстытуцыі ўласнасці, у адпаведнасці з якім пасля заканчэння 30 гадоў з моманту вынясення адміністрацыйнага рашэння, у тым ліку аб праве ўласнасці на маёмасць, аспрэчыць яго будзе немагчыма.
Пасольства Ізраіля ў Польшчы асудзіла праект закона, заявіўшы, што ён ушчамляе правы выжыўшых пасля халакосту яўрэяў на вяртанне адабранай у іх маёмасці, і прыгразіла пагаршэннем адносін паміж дзвюма краінамі.
5 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА
Пасольства Ізраіля ў Польшчы асудзіла праект закона, заявіўшы, што ён ушчамляе правы выжыўшых пасля халакосту яўрэяў на вяртанне адабранай у іх маёмасці, і прыгразіла пагаршэннем адносін паміж дзвюма краінамі.
5 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/31/60057
Текущая дата: 19.11.2024