Белорусский портал в Казахстане

Заапаркі ЗША пачалі прышчапляць ад каранавіруса жывёл



Амерыканскі заапарк у Оклендзе (штат Каліфорнія) пачаў вакцынацыю сваіх жывёл прэпаратам Zoetis. Пра гэта паведамляе амерыканскі часопіс Esquire.

Першыя прышчэпкі атрымалі жывёлы, якія ўваходзяць у групу рызыкі па COVID-19. Сярод іх горныя львы, чорныя мядзведзі, мядзведзі-грызлі, тыгры і тхары. Наступнымі атрымаюць прышчэпку прыматы, кажаны і свінні.

Па словах кіраўніка ветэрынарнай службы, ні адна жывёла ў Оклендскім заапарку не хварэла на COVID-19, але кіраўніцтва хоча засцерагчы іх. Так, напрыклад, у заапарку Сан-Дыега каранавірусам заразіліся дзве гарылы, таму там прыматаў заапарка прышчапілі.

Адзначаецца, што пасля вакцынавання праца ў заапарку стане лягчэй. Да гэтага супрацоўнікі павінны былі заўсёды захоўваць дыстанцыяванне з дапамогай бар’ераў, а таксама выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны.

Нагадаем, у сакавіку Расія першай у свеце зарэгістравала вакцыну ад каранавіруса для хатніх жывёл. Прэпарат атрымаў назву «Карнівак-ков». Дарадца кіраўніка Рассельгаснагляду Юлія Мэла пазней расказала тэлеканалу «МІР 24», што неабходнасці ў масавай вакцынацыі хатніх жывёл няма.

Звязда, 5 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/31/60058
Текущая дата: 19.11.2024