Краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў запусцілі ў сацыяльных сетках акцыю памяці да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Відэа акцыі апублікавана на афіцыйнай старонцы МЗС Беларусі ў Facebook пад хэштэгам #ВОВ80.
"80 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 гады, у сем`і шматнацыянальнага Савецкага Саюза прыйшла вайна. Ніхто не застаўся ўбаку, для кожнага народа СССР гэта вайна павярнулася нацыянальнай трагедыяй. Сёння народныя паэты галасамі міністраў замежных спраў краін - удзельніц СНД нагадаюць усім нам аб жаху вайны і гераізме абаронцаў, вераломстве ворага і стойкасці нашых продкаў, горы страт і слязах радасці Перамогі! Мы ў СНД памятаем, шануем і беражом мірную спадчыну!" - падкрэслілі ў міністэрстве.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў прадэкламавалі вершы на ваенную тэматыку на родных мовах. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, у прыватнасці, прачытаў верш Якуба Коласа "Абаронцам роднай зямлі".
Ініцыятарам акцыі стала Беларусь як краіна-старшыня ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2021 годзе.
21 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
21 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/32/59829
Текущая дата: 19.11.2024