Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
«Са шкадаваннем успрынялі інфармацыю аб мерапрыемствах, арганізаваных у гонар так званых выклятых салдат недалёка ад мяжы з нашай краінай — у польскім горадзе Гайнаўка, месцы пражывання этнічных беларусаў. Падобныя акцыі радыкалаў, з аднаго боку, выклікаюць шкадаванне, з другога — занепакоенасць, якая расце. У Польшчы ўсё больш набываюць папулярнасць рухі нацыяналістычнага і неанацысцкага толку. У студзені гэтага года там у шырокі продаж выйшла выданне кнігі Адольфа Гітлера „Мая барацьба“. 8 лютага Врацлаўскае аддзяленне Інстытута нацыянальнай памяці — дзяржаўнай установы краіны — узначаліў адзін з лідэраў неанацысцкай групоўкі», — сказаў Андрэй Савіных.
Паводле слоў парламентарыя, таксама назіраюцца дзеянні польскіх уладаў, накіраваныя на скажэнне гісторыі Другой сусветнай вайны і гістарычнай памяці пра гэтыя падзеі. «Так, у 2011 годзе Польшча заснавала 1 сакавіка як Дзень памяці „выклятых салдат “. Польскі бок спрабуе ілжыва ўскласці віну за пачатак Другой сусветнай вайны на Савецкі Саюз, адначасова знішчаючы помнікі і саму памяць аб савецкіх салдатах, якія цаной уласных жыццяў вызвалілі Польшчу і знішчылі „карычневую пагрозу“, якая навісла над усім светам. У гэтых умовах ініцыятыва, вылучаная на VI Усебеларускім народным сходзе аб заснаванні Дня народнага адзінства, набывае для нас, беларусаў, асаблівую актуальнасць», — адзначыў ён.
Звязда, 1 сакавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/33/58447
Текущая дата: 19.11.2024