Белорусский портал в Казахстане

Лаўроў назваў агідным падыход арганізатараў "Еўрабачання" да Беларусі



Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў асудзіў рашэнне арганізатараў "Еўрабачання" не дапусціць Беларусь да ўдзелу ў конкурсе, назваўшы іх дзеянні агіднымі.

"Гаворачы аб рэвалюцыях, уключаючы культурную, вельмі паказальны конкурс "Еўрабачанне". Тое, што яны цяпер робяць з беларусамі, - гэта агідна. Гэта цэнзура чыстай вады: "Паколькі мы - незразумела якія, нейкія ананімныя людзі - у гэтай песні бачым нейкія намёкі, мы вас не пускаем, давайце іншую". Даюць іншую песню, і тое ж самае. Ну што гэта за мастацтва, што гэта за культура, што гэта за дэмакратыя?" - сказаў міністр у інтэрв`ю перадачы "Вялікая гульня" на Першым канале.

Паводле яго слоў, такое рашэнне арганізатараў "Еўрабачання" з`яўляецца яскравым прыкладам таго, што цяпер сабой уяўляе еўрапейская культура.

11 сакавіка Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не прыняў кампазіцыю ад Беларусі з-за палітычнага падтэксту і папрасіў яе замяніць, у адваротным выпадку групе пагражала зняцце з конкурсу. 26 сакавіка арганізатары "Еўрабачання" заявілі, што зноў прадстаўленая ад Беларусі песня таксама не адпавядае правілам, таму краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе.

1 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/33/58755
Текущая дата: 19.11.2024