Белорусский портал в Казахстане

Памёр Міхаіл Жванецкі



Расійскі пісьменнік-сатырык, народны артыст Украіны, народны артыст Расіі Міхаіл Жванецкі памёр на 87-м годзе жыцця. Інфармацыя пра смерць была апублікавана ў інстаграм-акаўнце спявачкі Алы Пугачовай.

«Вось і ўсё. Ты сышоў ад нас назаўсёды. Незаменная страта. Сябар мой, ты незабыўны. Ты заўсёды ў маім сэрцы», — напісала Пугачова ў сваім Instagram.

Жванецкаму было 86 гадоў. У пачатку кастрычніка ён абвясціў, што спыняе публічныя выступы з-за ўзросту. Акрамя таго, артыст скардзіўся на дрэннае самаадчуванне.

Міхаіл Жванецкі нарадзіўся 6 сакавіка 1934 года ў Адэсе, дзе скончыў Інстытут інжынераў марскога флоту, а затым працаваў у гандлёвым порце. У свой час, крута змяніўшы працоўную біяграфію, Міхаіл Міхайлавіч узяўся за пяро і пачаў пісаць маналогі і мініяцюры. Пасля ён стаў пісьменнікам, якога цяпер цытуюць як класіка. Ён выступаў з сольнымі спектаклямі і канцэртнымі праграмамі па ўласных творах. Яго творчасць ўключае ў сябе фельетоны, рэпрызы, мініяцюры, маналогі і інш. Больш за 300 твораў Жванецкага выканалі Віктар Ільчанка і Раман Карцаў. Яго тэксты са сцэны таксама чыталі Сяргей Юрскі, Любоў Палішчук і іншыя артысты. У лютым 2019 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін узнагародзіў сатырыка ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III ступені.

Звязда, 6 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/36/56816
Текущая дата: 19.11.2024