Белорусский портал в Казахстане

Выстава графікі беларускай мастачкі Ганны Ціханавай-Ёрданавай адкрылася ў Таліне



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Эстоніі.

Выстава графікі беларускай мастачкі Ганны Ціханавай-Ёрданавай адкрылася ў талінскім Цэнтры рускай культуры. 

Гэта экспазіцыя - трэцяя ў бягучым годзе выстава беларускіх мастакоў, якая праводзіцца ў Цэнтры рускай культуры. На адкрыцці мерапрыемства з прывітаннем да гледачоў выступіў пасол Беларусі ў Эстоніі Вячаслаў Качанаў, які расказаў пра творчасць мастачкі.

Ганна Ціханава-Ёрданава - графік, мастацтвазнавец. Член Саюза мастакоў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Бельгійскага экслібрыснага клуба "GRAPHIA". Працуе ў тэхніках гравюры на пластыцы, лінагравюры, афорта. Займаецца вывучэннем экслібрыса з 2003 года, аўтар шматлікіх артыкулаў па тэорыі, гісторыі і сучасным развіцці кніжнага знака, перш за ўсё ў Беларусі.

20 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/36/57097
Текущая дата: 19.11.2024