Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Элеанора Качалоўская стала першай віцэ-міс на міжнародным конкурсе прыгажосці



Беларуска Элеанора Качалоўская стала першай віцэ-міс на міжнародным конкурсе "Міс Еўропа Кантыненталь 2023" у Неапалі.

"Конкурс закончыўся, Беларусь заняла другое месца (першая віцэ-міс "Еўропа Кантыненталь 2023"), - паведаміла "Міс Беларусь 2023" Элеанора Качалоўская ў сваіх сацыяльных сетках.

Яна падзялілася з падпісчыкамі бэкстэйджам з грымёркі, а таксама прызналася, што моцна стамілася ад напружання апошніх дзён і з нецярпеннем чакае вяртання дадому.

21 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/4/71533
Текущая дата: 17.05.2024