Белорусский портал в Казахстане

Масавае тэставанне на COVID-19 ва Ухані выявіла толькі бессімптомныя выпадкі



У кітайскім Ухані за 19 дзён пратэставалі на каранавірус новага тыпу амаль усё насельніцтва горада. У выніку не было выяўлена ніводнага выпадку заражэння COVID-19 з сімптомамі хваробы, паведамляе Міжнароднае радыё Кітая.

Усяго за перыяд па 1 чэрвеня ў кітайскім Ухані было праведзена 9 899 828 тэстаў на выяўленне хворых на COVID-19, расказаў прафесар Хуачжунскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі Лу Цзусюнь.

Па выніках масавага тэставання было выяўлена 300 бессімптомных носьбітаў новага тыпу каранавіруса, якіх змясцілі на каранцін. Пад медыцынскім наглядам таксама апынулася 1174 чалавекі, якія мелі цесныя кантакты з імі.

Тэставанне праводзілася бясплатна, прыняць удзел у ім мог кожны жадаючы. Усе расходы на яго правядзенне будуць размеркаваны паміж гарадскімі раённымі ўправамі. Праграма масавага тэставання абышлася больш як у $120 млн, паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK.

Рашэнне аб правядзенні маштабнага скрынінгу насельніцтва Ухані было прынята пасля таго, як 9 і 10 мая там былі зафіксаваны шэсць новых выпадкаў інфіцыявання каранавірусам. Да гэтага моманту выпадкі заражэння не выяўляліся ў горадзе на працягу больш як аднаго месяца.

У правінцыі Хубэй налічваецца ў агульнай колькасці больш за 68 тыс. пацверджаных выпадкаў захворвання на COVID-19, больш за 50 тыс. з іх былі зафіксаваны ва Ухані.

3 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/40/53929
Текущая дата: 19.11.2024