Акцёр Іэн Холм, які сыграў хобіта Більба Бэгінса ў трылогіі Пітара Джэксана «Уладар пярсцёнкаў», памёр ва ўзросце 88 гадоў.
Выданне Variety са спасылкай на прадстаўніка акцёра паведамляе, што Холм, апошнія гады пакутаваў ад хваробы Паркінсана, памёр у пятніцу ў бальніцы.
«Ён мірна сканаў у лякарні ў асяроддзі сваёй сям’і. Нам будзе яго не ставаць », - заявіў агент Холма газеце The Guardian.
Холм пачаў кар’еру акцёра ў 1950-х гадах і сыграў больш чым у ста фільмах і серыялах. На яго рахунку ролі ў такіх культавых фільмах, як «на Заходнім фронце без пераменаў» (1977), «Вогненныя калясніцы» (1981), «Пяты элемент» (1997), «Паслязаўтра» (2004) і «Авіятар» (2004) . За ролю ў фільме «Вогненныя калясніцы» Холм намінаваўся на прэмію «Оскар», аднак сапраўдную вядомасць яму прынеслі ролі андроіда Эша ў фільме «Чужы» і хобіта Більба Бэгінса ў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў». Акрамя таго, у ролі старога Більба Холм з’явіўся ў двух фільмах з трылогіі «Хобіт», дзе яго персанажа ў маладосці сыграў Марцін Фрыман.
Холм таксама шырока вядомы як тэатральны акцёр, у 1998 годзе ён быў уганараваны прэміяй імя Лоўрэнса Аліўе за выкананне ролі караля Ліра, ў 1967 годзе — прэміі «Тоні» за галоўную ролю ў п’есе Гаральда Пінтара «Вяртанне дадому».
У 1989 году каралева Лізавета II ўзвяла Холма ў Камандора Ордэна Брытанскай імперыі (CBE), а ў 1998 годзе ён атрымаў дваранскае званне і стаў сэрам.
Звязда, 19 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/40/54216
Текущая дата: 19.11.2024