Белорусский портал в Казахстане

Парад Перамогі ў Расіі пройдзе 24 чэрвеня



Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на нарадзе з міністрам абароны Сяргеем Шайгу абвясціў, што парад Перамогі пройдзе 24 чэрвеня.

«Загадваю пачаць падрыхтоўку да ваеннага параду ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў сталіцы Расіі Маскве і іншых гарадах. Мы зробім гэта 24 чэрвеня, у дзень, калі ў 1945 годзе адбыўся легендарны, гістарычны парад пераможцаў, калі па Краснай плошчы прайшлі байцы, якія змагаліся пад Масквой і баранілі Ленінград, біліся пад Сталінградам, вызвалялі Еўропу, якія бралі штурмам Берлін», — аддаў загад Пуцін.

Пуцін даручыў Шайгу выключыць любыя рызыкі для здароўя ўдзельнікаў параду. «Загадваю вам забяспечыць самыя строгія патрабаванні бяспекі пры падрыхтоўцы і правядзенні парада. Рызыкі для ўсіх яго ўдзельнікаў павінны быць зведзеныя да мінімуму, а лепш — выключаныя», — сказаў Пуцін.

Ён таксама прапанаваў правесці марш «Бессмяротнага палка» 26 ліпеня, у дзень ВМФ. Аднак Пуцін не выключыў, што марш можа быць перанесены па парадзе спецыялістаў.

Звязда, 26 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/41/53718
Текущая дата: 19.11.2024