Белорусский портал в Казахстане

У G20 прызналі, што пандэмія выявіла слабасць сістэм аховы здароўя



Пра гэта гаворыцца ў заяве, выпушчанай па выніках сустрэчы яе арганізатарамі на чале з цяперашнім старшынёй "вялікай дваццаткі" Саудаўскай Аравіяй.

Міністры аховы здароўя краін G20 на віртуальнай сустрэчы ў нядзелю прызналі, што пандэмія каранавіруснай інфекцыі выявіла сістэмныя недахопы сістэм аховы здароўя. 

"Міністры аховы здароўя прызналі, што пандэмія COVID-19 высветліла сістэмныя недахопы ў сістэмах аховы здароўя. Яна таксама паказала ўразлівасць глабальнай магчымасці прадухіляць і рэагаваць на пагрозы пандэміі", - адзначаецца ў заяве.

Міністры канстатавалі, што неабходна павышэнне эфектыўнасці глабальных сістэм аховы здароўя з дапамогай абмену ведамі і ліквідацыі разрыву ў магчымасцях рэагавання і гатоўнасці.

Акрамя таго, удзельнікі разгледзелі неабходныя меры па павышэнню гатоўнасці да пандэміі, выкарыстанне лічбавых рашэнняў падчас цяперашняй і будучых пандэмій. Пры гэтым яны зрабілі акцэнт на бяспецы пацыентаў і важнасці павышэння каштоўнасці сістэм аховы здароўя, а таксама вырашэння праблемы ўстойлівасці да процівамікробных прэпаратаў.

Да міністраў звярнуўся генеральны дырэктар СААЗ Тедрас Адханам Гебрэйесус. Ён заклікаў краіны "вялікай дваццаткі" ліквідаваць перашкоды ў сферы гандлю і супрацоўнічаць у мэтах павелічэння аб`ёмаў вытворчасці і размеркавання неабходных тавараў на фоне распаўсюджвання новага тыпу каранавіруса.

Звязда, 20 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/42/52923
Текущая дата: 19.11.2024