Белорусский портал в Казахстане

Місія СААЗ прадставіла рэкамендацыі па выніках работы ў Беларусі



Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прадставіла рэкамендацыі па выніках свайго візіту ў Беларусь 8-11 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце СААЗ.

У Беларусі прыняты ўжо меры для стрымлівання распаўсюджвання новага каранавіруса. Размова ідзе аб тэставанні, адсочванні кантактаў, ізаляцыі хворых. Нарошчванню патэнцыялу для барацьбы з COVID-19 удзяляецца асаблівая ўвага. Пры гэтым у краіне прадаўжаюць аказваць медыцынскую дапамогу людзям з хранічнымі захворваннямі, медпаслугі, звязаныя з мацярынскім і псіхічным здароўем. Місія СААЗ лічыць, што з пачаткам папуляцыйнай перадачы каранавіруса ў Беларусі важна дапоўніць гэтыя мерапрыемствы мерамі фізічнага дыстанцыявання.

Эксперты СААЗ адзначылі намаганні Беларусі па перапрафіляванні вытворчасці на выпуск сродкаў аховы для медыцынскіх работнікаў. Паводле слоў кіраўніка місіі СААЗ у Беларусі Патрыка О`Конара, гэта вельмі неабходна ў краінах Еўрапейскага рэгіёна і ў глабальным маштабе.

"Тая ўвага, якую Беларусь удзяляе гэтаму важнейшаму пытанню, сапраўды значная", - адзначыў ён і дадаў, што з кожнай праведзенай краінавай місіяй СААЗ вучыцца лепш рэагаваць на COVID-19. Місія ў Беларусі таксама дапаможа арганізацыі садзейнічаць у гэтым іншым краінам.

Сярод рэкамендацый СААЗ у тым ліку захаванне цвёрдай прыхільнасці да правядзення комплексу мер па стрымліванні і змякчэнні наступстваў каранавіруса, дакладнае, празрыстае і рэгулярнае інфармаванне аб рызыках, прадаўжэнне аказання асноўных медыцынскіх паслуг і сацыяльна-эканамічнай падтрымкі маючым у гэтым патрэбу, асабліва слабаабароненым слаям насельніцтва.

Місія СААЗ прыбыла ў Беларусь па запрашэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Ацэньваліся сітуацыя, меры, якія прымаюцца, падыходы да аказання меддапамогі ў краіне. Спецыялісты наведвалі ўстановы аховы здароўя Мінска, Мінскай і Віцебскай абласцей.

21 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/42/52986
Текущая дата: 19.11.2024