Белорусский портал в Казахстане

У Вялікабрытаніі ад каранавіруса памёр кампазітар Дзмітрый Смірноў



Кампазітар Дзмітрый Смірноў памёр у бальніцы англійскага Уотфарда на 72-м годзе жыцця, паведамілі яго родныя на старонцы ў Facebook.

Дзмітрый Мікалаевіч Смірноў нарадзіўся 2 лістапада 1948 году ў Менску ў сям`і оперных спевакоў.

У 1967 годзе скончыў музычную вучэльню ў горадзе Фрунзе (цяпер Бішкек), у 1972 году - Маскоўскую кансерваторыю. Сярод яго педагогаў Эдысан Дзянісаў, Мікалай Сідзельнікаў, Юрый Халопаў, Філіп Гершковіч.

Дзмітрый Смірноў з`яўляўся аўтарам опер па матывах твораў Уільяма Блэйка "Цірыэль" і "Тэль", араторыі "Песня песняў", іншых вакальных і інструментальных твораў, некалькіх паэтычных зборнікаў, а таксама кніг пра музыку.

Смірноў быў адным з ініцыятараў і арганізатараў Асацыяцыі сучаснай музыкі, заснаванай ў 1990-м у Маскве.

Звязда, 10 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/43/52633
Текущая дата: 19.11.2024